Вызначаныя ўдзельнікі нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага Еўрабачання

20 июня 2013

Усяго на адрас Белтэлерадыёкампаніі паступіла 53 заяўкі практычна з усёй Беларусі. Не прадстаўлены быў толькі Гродзенскі рэгіён. Затое ўпершыню паўдзельнічаць у беларускім адборы выказалі жаданне 4 выканаўцы з Расіі. У выніку да праслухоўвання былі запрошаныя 16 выканаўцаў. З іх журы адабрала 10 вакалістаў.

Людміла Барадзіна, выканаўчы прадзюсар Белтэлерадыёкампаніі: Наступны этап - у жніўні. Мы запросім усіх удзельнікаў, каб паглядзець іх гатоўнасць да фіналу, які пройдзе ў верасні. Бацькі і кіраўнікі папярэджаныя пра тое, што павінны быць на месцы ў канцы жніўня, каб журы магло выказаць свае заўвагі, пажаданні, каб можна было яшчэ нешта падкарэктаваць. І ў пачатку верасня мы парадуем тэлегледачоў добрай праграмай і будзем выбіраць годнага выканаўца для ўдзелу ў Еўрабачанні-2013, якое адбудзецца ў Кіеве.


Фінал рэспубліканскага конкурсу, як і само Еўрабачанне ў Кіеве, будзе транслявацца ў прамым эфіры на тэлеканале Беларусь 1.