Беларусь і Чэхія пашыраюць гандлёва-эканамічныя і гуманітарныя адносіны

17 мая 2019

Асаблівы акцэнт - на міжрэгіянальных сувязях. Гэтымі днямі дэлегацыя края Высачына наведвае Мінскую вобласць. У Салігорску госці вывучылі вопыт арганізацыі інавацыйнага цэнтра пажарнай бяспекі. Перспектывы стварэння сумесных прадпрыемстваў абмяркоўвалі ўжо на перамовах з удзелам кіраўніцтва рэгіёнаў. Тут зацікаўленасць у такіх сферах, як дрэваапрацоўка, транспарт, лагістыка, сельская гаспадарка. У цэлым жа тавараабарот паміж Чэхіяй і Беларуссю паказвае рост - за мінулы год ён склаў амаль 400 мільёнаў долараў. Сёння дэлегацыя чэшскіх палітыкаў і бізнесменаў наведае фабрыку "Слуцкія паясы" і тэхнапарк БНТУ ў сталіцы.