Оперная спявачка Марыя Гулегіна вярнулася на сцэну Вялікага тэатра Беларусі

28 января 2020
Марыя Гулегіна вярнулася на сцэну Вялікага тэатра Беларусі праз 30 гадоў. Літаральна некалькі гадзін таму завяршылася першая рэпетыцыя сольнага канцэрта, ён пройдзе ўжо ў гэтую суботу. Апошні раз тут чулі Гулегіну ў 1992, на дабрачынным канцэрце для пацярпелых ад Чарнобыля. Сёння драматычнае сапрана адкрывае сезоны ў Ла Скала, Метраполітэн-оперы, Ковент-Гардэне і Марыінцы. Першай жа вялікай сцэнай у выпускніцы Адэскай кансерваторыі сталі якраз падмосткі нашага Вялікага тэатра. Учора ў сталіцу дзіва прывезла лепшыя арыі, у асноўным  творы Вердзі. Раніца пачалася з прагонаў "Набука" і "Балю-маскараду".

Разам з Гулегінай на сцэну выйдзе і хор Вялікага тэатра. Дырыжыраваць аркестрам запрасілі італьянца Альберта Веранезі. Кошт білетаў на адзінае выступленне дасягае паўтысячы рублёў.