Вольга Мядзведзь ажыццявіла мару шматлікіх і прымерыла на сабе работу артыста Вялікага тэатра

14 мая 2023

Вялікі юбілей - Вялікага! Тэатр оперы і балета рыхтуецца адзначыць 90-годдзе. Гістарычна яно 25 мая: менавіта ў гэты дзень 1933 года (праўда, на сцэне цяпер Купалаўскага тэатра) далі першую оперу "Кармэн" Жоржа Бізэ. Тэлепорт у мінулае - зноў у майскай афішы, хай і з іншым складам артыстаў. У гэтым сезоне галоўная ўрачыстасць адбудзецца напярэдадні - 19 чысла - гала-канцэрт зорак!

Больш за два дзясяткі нумароў - шэдэўраў сусветнай акадэмічнай сцэны ў выкананні лепшых з лепшых. Дарэчы, білеты на юбілейны перфоманс ужо распрададзеныя. Вядома, легендарны дзень нараджэння не маглі прапусціць і мы. Аднак гэты тэатр - адзін з галоўных ньюсмейкераў, расказаць пра яго нешта новае складана. Наш карэспандэнт Вольга Мядзведзь, якая скончыла Акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці "актрыса драмтэатра", вырашыла наладзіць "Вялікі. Эксперымент" (падрабязнасці ў відэа).