Арына Сабаленка гуляе з другой ракеткай свету Каралін Вазняцкі

30 июня 2018

Перамяшчаемся на корты брытанскага Істбарна. Тут гуляе наша Арына Сабаленка. І ў суперніцах у яе другая ракетка свету Каралін Вазняцкі. Беларуская тэнісістка ўжо правяла тут пяць трохсэтавых паядынкаў, у якіх выбіла трох спартсменак з топ-20 сусветнага рэйтынгу.

Зараз Арыне супрацьстаіць не менш тытулаваная датчанка. Гэты матч на вашым экране. Прамая трансляцыя з Істбарна на "Беларусь 5". Ідзе першы сэт. Лік - 3:2 на карысць Сабаленка.

Сабаленка ўпершыню ў кар'еры дабралася да фіналу турніру серыі Прэм'ер. Тут жа ў парным разрадзе Арына ў дуэце з Се Шувей з Тайваня спынілася толькі ў паўфінале. Ужо на наступным тыдні беларуска згуляе на Уімблдоне.