Вольга Барабаншчыкава прадставіла дэбютную лінію адзення

17 ноября 2014

Мятны шоўк і ружовыя карункі. Паказам дэбютнай лініі адзення ад Вольгі Барабаншчыкавай завяршыўся Беларускі тыдзень моды. Спявачка і тэлевядучая прызналася, што жаданне стварыць уласную калекцыю з'явілася яшчэ 10 гадоў назад. Адзенне брэнда Candy Lady было пошыта ўпотай ад сям'і і сяброў. У калекцыі 36 вобразаў: офісныя касцюмы, кактэйльныя сукенкі і доўгія вячэрнія ўборы мяккіх пастэльных адценняў. У сезоне вясна-лета-2015 Вольга Барабаншчыкава выкарыстоўвае натуральную бавоўну, шоўк, джэрсі і скуру.


За мінулы тыдзень Мінск убачыў больш чым 40 дызайнерскіх прапаноў для вясенне-летняга сезона. А вось што насіць зімой ўжо 2016-га - беларускія модніцы даведаюцца ў красавіку.