У Мінскім раёне адкрылася штогадовая летняя спартакіяда Камітэта дзяржаўнага кантролю

20 августа 2016

Міні-футбол, перацягванне каната і настольны тэніс. Сёння ў Мінскім раёне адкрылася штогадовая летняя спартакіяда Камітэта дзяржаўнага кантролю. Сем каманд - па адной ад кожнай вобласці і цэнтральнага апарата - на працягу двух дзён будуць змагацца не толькі ў спартыўных конкурсах, але і ў творчых. Прычым ацэньваць спрыт і хуткасць кантралёраў будуць спецыялісты нацыянальнай, вышэйшай і міжнароднай катэгорый. Суддзі ж мастацкай самадзейнасці - зоркі беларускай эстрады.

Усяго ў спартакіядзе прымаюць удзел больш як 200 чалавек. Лепшая каманда стане вядомая ўжо заўтра на ўрачыстым узнагароджанні.