Новы сезон Вялікі тэатр Беларусі адкрые операй у новым гучанні

25 мая 2019

Партытура "Князя Ігара" будзе выкананая інакш. Ноты кампазітара Барадзіна, якія доўгі час ніхто не бачыў, упершыню трапілі ў рукі беларускага дырыжора Аляксандра Анісімава. Рэпетыцыі ўжо ідуць. Адну з самых маштабных убачыла і пачула Лідзія Заблоцкая

Перыметра гэтых тэатральных падмосткаў для князя Ігара і яго дружыны, здаецца, недастаткова. З 26 сцэн 22 - маштабныя. Усяго ў пастаноўцы сыграюць больш як 150 вакалістаў. 

Інтэрпрэтацыя оперы - шостая. Але, нягледзячы на гэта, і праз 70 гадоў "Князь Ігар" стане маштабнай прэм'ерай. Змянілася самае галоўнае - партытура. Фрагменты клавіра, напісаныя асабіста Барадзіным, упершыню змянілі пралог і эпілог пастаноўкі.

Ноты почырку рускага кампазітара доўгі час не бачыў ніхто. Пакуль маскоўская музыказнаўца Ганна Булычова не папрацавала з архівам і не выдала абноўлены клавір. Так хрэстаматыйнае выданне, паводле якога ставілі "Князя" ў Ленінградзе, Х'юстане і Сан-Францыска, атрымала новыя старонкі. 

Фінал патрыятычнай эпік-оперы па сюжэце "Слова аб палку Ігаравым" не ўсе крытыкі лічылі сапраўды патрыятычным. Некаторыя нават гаварылі пра  князя-няўдачніка. 

Нязменнымі застануцца тэмбр галоўных герояў. У афішы - вядучыя салісты: Пятроў, Масквіна, Шарубіна, Громаў. Працуюць не па накатанай, а разам з рэжысёрамі зноў тлумачаць ролі. 

Уладзімір Грыдзюшка,  гендырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі: "Падача матэрыялу цалкам іншая, рэжысёрская канцэпцыя цалкам новая".

Такой прэм'ерай Вялікі адкрые новы 87-ы сезон.