Эрка Ёрмака на чэмпіянаце свету ў Мінску больш не згуляе

12 мая 2014

Нападаючы зборнай Фінляндыі па хакеі Эрка Ёрмака на чэмпіянаце свету ў Мінску больш не згуляе. Форвард Суомі змог пакінуць лёд Мінск-Арэны толькі пры дапамозе насілак. Форвард Вадзім Шыпачоў у радавым эпізодзе згуляў вельмі жорстка. Пакуль што Эрка Ёрмака знаходзіцца ў бальніцы. Расія, адзначым, абгуляла фінаў з лікам 4-2, і нароўні ЗША ўзначаліла турнірную табліцу.