Новы эпізод шоу "X-Factor у Беларусі" сёння ў 20:45 на "Беларусь 1"

6 ноября 2021

Народны радар па пошуку талентаў. Х-Factor Belarus працягвае шукаць самародкаў і адкрываць новыя імёны. 


Шоу X-Factor Belarus працягвае збіраць мільёны праглядаў на YouTube.


Яшчэ ўчора ў гэтых людзей быў звычны лад жыцця, а сёння ў іх ёсць шанец стаць суперзоркай.  Шоу-трансфармацыя б'е рэкорды па колькасці пралітых слёз, а секунды шчасця тут ператвараюцца ў гадзіны. 

Праект, які аб'ядноўвае ўсю сям'ю ля тэлеэкранаў, глядзяць і на YouTube. Зараз на вашых экранах лічбы. З моманту першага выпуску на афіцыйным канале X-Factor Belarus  амаль 5 мільёнаў праглядаў. Час прагляду  канвертуем у гадзіны… і атрымаецца амаль 2 мільёны гадзін. 

Глядзяць нас не толькі ў Беларусі. Запыты з Расіі, Украіны, Казахстана,  з краін Еўрасаюза і ЗША. Талент-шоу  аддаюць перавагу жанчыны - на іх долю прыпадае ледзь больш як 65 % праглядаў. Пры гэтым пераважная большасць назірае за праектам з мабільнай прылады, затым ідуць камп'ютар і  планшэт. 


Глядзіце шоу X-Factor Belarus сёння ў 20:45


Новыя эпізоды шоу - сёння і заўтра на "Беларусь 1" ужо ў звыклы час - у 20:45.  За праектам можна сачыць на афіцыйным канале ў YouTube, а таксама далучацца да інтэрнэт-супольнасці.