Новая выстава жывапісу чэшскага мастака і скульптара Івы Мразкавай

5 августа 2015

Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага адкрывае новую выставу жывапісу чэшскага мастака і скульптара Івы Мразкавай. Родам з Чэхіі, яна працуе і жыве ў Люксембургу са сваёй сям’ёй. Па спецыяльнасці тэкстыльны дызайнер, яна скончыла вышэйшую школу прыкладнога мастацтва ў Празе, потым вучылася ў італьянскім Перуджы і Францыі. Праявіла сябе Іва Мразкава як ілюстратар кніг і скульптар.

Іва Мразкава выстаўляецца ў Еўропе і ЗША, але рада магчымасці паказаць свае работы ў Беларусі і іншых краінах Усходняй Еўропы. Выстава чэшскага жывапісу “Нерэальны свет” працягнецца да 30 жніўня.