Мікалай Дабранраваў адзначае 90-годдзе

22 ноября 2018

Савецкі і расійскі паэт-песеннік Мікалай Дабранраваў сёння адзначае юбілей - 90-годдзе! Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне лаўрэату Дзяржаўнай прэміі СССР. У творчасці паэта дзясяткі твораў. Ён стварыў цэлыя вершаваныя цыклы, якія знайшлі сваю мелодыю ў кампазітараў Мікаэла Тарывердзіева, Арно Бабаджаняна, Яўгена Мартынава. Самыя вядомыя шлягеры на вершы "Надежда - наш компас земной", "Как молоды мы были" и "Нежность".
Нашы карэспандэнты звязаліся з юбілярам па тэлефоне, каб павіншаваць аўтара і даведацца, у якім настроі Мікалай Мікалаевіч адзначае круглую дату.

Мікалай Дабранраваў, паэт-песеннік (па тэлефоне).

Мікалай Дабранраваў разам з Аляксандрай Пахмутавай - частыя госці і даўнія адданыя сябры Беларусі. Нашай краіне былі прысвечаныя хіты "Беловежская пуща" і "Белоруссия". Паэт і кампазітар - таксама ўдзельнікі фестывалю мастацтваў у Віцебску і форуму "Залаты шлягер у Магілёве".