NaviBand выпрабавалі галоўную сцэну "Еўрабачання"

3 мая 2017

У прадстаўнікоў Беларусі на конкурсе прайшла першая індывідуальная рэпетыцыя. Ксюша і Арцём у Міжнародны выставачны цэнтр прыехалі каля поўдня - з імі працавалі стылісты і грымёры. Пасля вакальнага разагравання хлопцы выйшлі на сцэну. Падчас выступлення артысты будуць спяваць на лодцы, якая будзе лунаць над горадам.

Выканаць песню на сцэне NaviBand маглі тры разы. Рэжысёр і харэограф зрабілі карэкціроўкі ў здымку паказу. Сёння ў "Панараме" глядзіце вялікі рэпартаж аб падрыхтоўцы беларускіх удзельнікаў да "Еўрабачання".