NaviBand едзе на "Еўрабачанне"!

21 января 2017

На конкурсе ўпершыню прагучыць беларускамоўная песня. Напярэдадні адбыўся нацыянальны адбор на папулярны міжнародны конкурс. Прамую трансляцыю шоу вялі тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Упершыню ў гісторыі праекта можна было зазірнуць за кулісы. Артысты чакалі выхад на сцэну ў Green Room пад прыцэлам тэлекамер. 13 прэтэндэнтаў, сярод якіх як сольныя выканаўцы, так і калектывы, ужывую выканалі свае кампазіцыі. Нумары ацэньвалі гледачы і прафесійнае журы. Іх балы былі палічаныя па формуле 50 на 50. Па выніках лідарам галасавання стаў NaviBand з песняй "Гiсторыя майго жыцця".

Міжнароднае свята музыкі адбудзецца ў маі ва ўкраінскай сталіцы Кіеве. За перамогу будуць змагацца прадстаўнікі 43 краін.