Бяспечныя маршруты руху дзяцей да школ распрацуюць у сталіцы да 1 верасня

25 июля 2013
Пакуль жа праводзіцца маніторынг дарожнай абстаноўкі ля навучальных устаноў, ставяцца штучныя перашкоды, дарожныя знакі, святлафоры. Акрамя таго, да 15 жніўня плануецца агарадзіць тэрыторыі школ і дзіцячых садоў, а да канца года 660 навучальных устаноў абсталююць відэакамерамі. На гэта з бюджэту выдаткавана 90 мільярдаў рублёў. Пазнаёміцца з бяспечнымі маршрутамі педагогі і бацькі школьнікаў змогуць напрыканцы жніўня.