Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці адзначае 80-годдзе

19 октября 2016

22 краіны, 7 тысяч мастакоў і 1 выстава. Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці адзначае 80-годдзе. Да свята прымеркавалі падвядзенне вынікаў міжнароднага конкурсу «Сябруюць дзеці на планеце». У сэрцы Мінска сёння можна было ўбачыць краявіды Сербіі, культурнае багацце Кітая, каларытныя ўборы Эквадора. Самаму малодшаму мастаку 4, старэйшаму – у чатыры разы больш. Звыш 60 удзельнікаў атрымалі дыпломы пераможцаў. Сёння роўна 80 гадоў, як у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці выхоўваюць будучых жывапісцаў, артыстаў, дызайнераў. Зараз тут займаюцца больш за 2 тысячы маладых талентаў.