А. Швед: За ўдзел у несанкцыянаваных акцыях - як мінімум адміністрацыйная адказнасць

2 октября 2020
Удзельнікі несанкцыянаваных акцый будуць прыцягнуты як мінімум да адміністрацыйнай адказнасці. Гэта сёння заявіў генпракурор Беларусі ў рамках адкрыцця сесіі верхняй палаты парламента. Як адзначыў Андрэй Швед, у першую чаргу меры будуць накіраваны на забеспячэнне незваротнасці адказнасці для арганізатараў, удзельнікаў і каардынатараў незаконных мітынгаў.

Андрэй Швед, Генеральны пракурор Беларусі: "Прыйшоў на акцыю - будзеш прыцягнуты як мінімум да адміністрацыйнай адказнасці, штрафу, будзеш пакараны рублём. Калі наяўнага арсенала і сродкаў акажацца недастаткова, Генеральная пракуратура будзе хадайнічаць аб усталяванні больш строгай адказнасці за правапарушэнне супраць грамадскага парадку".

Генеральны пракурор таксама падкрэсліў,  што на асаблівы кантроль пастаўлена пытанне аб спагнанні выдаткаў на лячэнне супрацоўнікаў праваахоўных органаў, а таксама ўсіх службаў і ведамстваў, задзейнічаных у забеспячэнні правапарадку і ліквідацыі наступстваў незаконных акцый.


Тэгі:

#Выборы 2020