Нацыянальная тэатральная прэмія назвала сваіх лаўрэатаў

28 ноября 2016

Уладальнікамі прызавой статуэткі, дыплома і грашовай узнагароды стаў 21 дзеяч беларускага тэатральнага мастацтва з розных рэгіёнаў краіны. Больш за ўсё ўзнагарод па традыцыі забрала сталіца, на другім месцы Магілёў.

Барыс Святлоў, Міністр культуры Беларусі: "Колькі ў нас тэатразнаўцаў, столькі ў нас і думак! Ёсць розныя, палярныя нават, але ж галоўны вынік гэтага нашага свята ў тым, што ўсе адзначылі - наша мастацтва не стаіць на месцы, яно рухаецца наперад".

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых у тэатральным мастацтве прайшла на пляцоўцы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Узнагароджвалі лаўрэатаў і самыя вядомыя людзі ў шоу-бізнесе, палітыцы і літаратуры.