З-за снегападу сітуацыя на дарогах сталіцы застаецца напружанай

2 марта 2018

Супрацоўнікі ДАІ раяць вадзіцелям не перавышаць хуткасць, вытрымліваць дыстанцыю і не паркаваць аўто ўздоўж дарог, каб не замінаць руху снегаўборачнай тэхнікі. Амаль 400 машын працягваюць ачышчаць вуліцы Мінска.

Аднак у сіноптыкаў прагноз неспрыяльны. На заўтра аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру. Парывы будуць дасягаць 14 метраў за секунду. Новы цыклон прынясе і чарговую порцыю снегу. Днём 6-8 марозу, ноччу да мінус 17. У нядзелю снегапады ў сталіцы і вобласці крыху супакояцца, а вось слупкі тэрмометраў спыняцца на даволі нізкіх тэмпературах.

Снегапады пройдуць і ў пачатку наступнага тыдня. Увогуле ж моцныя маразы будуць спадаць, тэмпература паветра днём наблізіцца да нуля.