Наша музычная зборная ўжо да абеда прыбудзе ў Капенгаген

28 апреля 2014
Першыя рэпетыцыі пачнуцца заўтра, а ў сераду разам з рэжысёрам нумара і прадзюсарамі Еўрабачання пройдзе першы прагон на сцэне. Тады і з'явяцца пачатковыя варыянты здымак нумара Чызкейк, якія будуць дапрацоўвацца. Разам з Тэа ў складзе дэлегацыі пяцёра вакалістаў і артыстаў балета, педагог па вакале, урач-фаніятар і здымачная група. Тэа да апошняга моманту збіраў рэчы і нават у будынку аэравакзала праверыў, ці ўсё патрэбнае ўзяў з сабой.

Штодня наша здымачная група ў Капенгагене будзе рабіць рэпартажы з галоўнага музычнага шоу Еўропы. Першы паўфінал Еўрабачання адбудзецца 6 мая. Беларус Тэа выступіць у другім - 8 мая, а фінал пройдзе ў суботу, 10 мая. Прамыя трансляцыі грандыёзных канцэртаў будуць весці тэлеканалы Беларусь 1 і Беларусь 24, а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі.