Народны мастак Беларусі Уладзімір Стэльмашонак пайшоў з жыцця

7 июня 2013
Ураджэнец Мінска, выпускнік знакамітай ленінградскай Рэпінкі, мастак з яркім індывідуальным почыркам і настаўнік творчай моладзі ў Беларускай акадэміі мастацтваў Уладзімір Іванавіч унёс вялізны ўклад у развіццё сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі. Працы Майстра вядомыя кожнаму - Стэльмашонак аўтар вітражоў Дома мод, мазаік на станцыях метро Маскоўская і Плошча Перамогі. Ён аўтар вядомай карціны Слова аб Беларусі. Сёлета народнаму мастаку споўнілася 85. Кіраўнік дзяржавы выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стэльмашонка яго родным і блізкім.