Аграэкасядзібы сталічнага рэгіёну гатовы прыняць гасцей мінскага чэмпіянату свету па хакеі 2014 года

30 июля 2013
Акрамя спартыўных матчаў і экскурсій па сталіцы, балельшчыкі і турысты змогуць рыбачыць, паляваць, наведваць лазню. У іх распараджэнні больш за 30 аграсядзіб у Мінскім, Дзяржынскім і Валожынскім раёнах. Тут гасцям хакейнага чэмпіянату можна будзе прайсці па экамаршрутах і набыць сувенірную прадукцыю народных майстроў.