Народнаму артысту Міхаілу Казінцу - 75

18 мая 2013

Народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор аркестра імя Жыновіча, прафесар Міхаіл Казінец сёння адзначае юбілей. Музыканту - 75  і паважную дату ён сустракае на творчым уздыме. Міхаіл Казінец родам з Вілейскага краю. Музычную адукацыю атрымаў двойчы. У Беларускай акадэміі музыкі скончыў два розных факультэта. На працягу 20 гадоў быў рэктарам галоўнай музычнай ВНУ краіны. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі і прэміі За духоўнае адраджэнне, уладальнік ордэна Францыска Скарыны. З 75-годдзем Міхаіла Казінца павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.