Дональд Трамп нездаволены палітыкай Тэрэзы Мэй

14 ноября 2018

Гэта кіраўнік Белага дома заявіў прэм'еру Брытаніі падчас тэлефоннай размовы. Мэй патэлефанавала павіншаваць Трампа з перамогай рэспубліканцаў на прамежкавых выбарах. У адказ на гэта прэзідэнт ЗША выказаў нездаволенасць гандлёвымі пагадненнямі Брытаніі са Злучанымі Штатамі і адчытаў прэм'ера за лаяльную палітыку ў дачыненні да Ірана. Як паведамляе Washington Post, грубыя паводзіны Трампа ўразілі Мэй і яе саветнікаў.