Народная харавая капэла "Раніца" адзначыла свой юбілей у Белдзяржфілармоніі

27 апреля 2023

Яны дораць музычную асалоду ужо 35 гадоў. Народная харавая капэла "Раніца" адзначыла свой юбілей у Белдзяржфілармоніі. У праграме духоўная музыка, беларускія і рускія народныя песні, сусветная класіка. У малой зале сабраліся калегі і аматары меладычнага гучання, каб павіншаваць артыстаў са знакавай датай.

Народная харавая капэла "Раніца" пры Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі - лаўрэат прэстыжных міжнародных фестываляў і харавых конкурсаў у розных краінах.