Напярэдадні ў Капенгагене адкрылася еўравёска

6 мая 2014
На яе сцэне выступіў Тэа. Чаму містара Чызкейка любяць дарослыя і дзеці ва ўсім свеце - даведаўся наш спецыяльны карэспандэнт Юрый Ярошык.

У Капенгагене на Старой і Новай плоошчы размясцілася еўравёска. Адкрылася яна разам з еўратыднем. Сёння тут выступае наш канкурсант Тэа.
Акрамя Тэа на гэтай сцэне выступяць удзельнікі конкурсу гэтага года, легенда Еўрабачання Джоні Логан, а таксама кавер-група ABBA Dancing Queen.
Для камфортнага адпачынку гасцей у еўравёсцы наладжана вулічнае харчаванне, падача бясплатнай вады і дзіцячая зона. А вось дзеткам вельмі падабаецца песня пра чызкейк. А гэта значыць, што яна будзе папулярная і праз 10, і праз 20 гадоў.
Конкурс Еўрабачанне трансліруецца не толькі ў Еўропе, але яшчэ ў Амерыцы і нават у Аўстраліі. Дарэчы, там у Тэа ўжо з'явіліся свае фанаты.
Але больш прыемна самому адчуць сябе зоркай. Спецыяльна для фанатаў конкурсу ў еўравёсцы арганізавана караоке, дзе можна прымерыць розныя касцюмы, зрабіць мейкап і, вядома ж, праспяваць любімую песню.
Эстра Буцікан, менеджар караоке-клуба: У нас свой песенны конкурс у стылі караоке. У вас ёсць 40 секунд, каб праспяваць сваю любімую песню на сцэне або ў студыі.
Праграма еўратыдня ў Капенгагене ўключае 180 разнастайных мерапрыемстваў, сярод якіх танцавальныя шоу, пазнавальныя туры, вечарынкі, канцэрты, паказ мюзіклаў і фільмаў. Але галоўнае шоу адбудзецца ў B&W Hall.