Напярэдадні на 85-ым годзе жыцця не стала народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча

30 марта 2016
Ніл Сямёнавіч вядомы як перакладчык, літаратуразнаўца, фалькларыст, заслужаны дзеяч навукі. У 1954-ым уступіў у Саюз пісьменнікаў Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны. Сваю творчую дзейнасць паэт пачаў яшчэ ў 46-ым годзе. Тады ён выдаў некалькі зборнікаў паэзіі, у тым ліку для дзяцей. Усё жыццё займаўся перакладамі. Шмат часу прысвяціў даследаванням беларускага народнага фальклору і літаратуры.