Украіна прадаўжае адаптыўны каранцін да 31 жніўня

22 июля 2020
Усе рэгіёны краіны  ў залежнасці ад эпідэміялагічнай сітуацыі  падзеляць на зоны - так званыя  ўзроўні небяспекі: "зялёныя", "жоўтыя", "аранжавыя" і "чырвоныя", дзе будуць дзейнічаць пэўныя абмежаванні. Адзначым, ва Украіне зноў фіксуюць рэзкі рост хворых на COVID-19. За апошнія 24 гадзіны  пацверджана 829 новых выпадкаў заражэння.