Пачатак кітайскай вясны адзначаюць у гэтыя дні ў Мінску

25 февраля 2016

Пачаўся вясновы фестываль - традыцыя народа Кітая, гісторыя якой налічвае чатыры тысячы гадоў. У Беларусі яго ўдзельнікаў запрашаюць на культурны базар і фотавыставы, кітайскае ушу і танцавальныя перформансы. На свята ў Мінск прыбыў і Хэнаньскі творчы калектыў. Артысты сыграюць на нацыянальных інструментах.

А ўжо сёння ўвечар у Белдзяржфілармоніі пройдзе гала-канцэрт з удзелам беларускіх і кітайскіх артыстаў. Вясёлае вясновае свята адзначаць яшчэ ў 140 краінах.