На сцэне "Фактар.by" новая дваццатка ўдзельнікаў, на сустрэчу з зоркамі прыехалі таленты з Краснадара і Сахаліна

3 ноября 2023

Яны пазіцыянуюць сябе як артысты, спевакі, шоумены і коўчы па вакале. Сёння на сцэне талент-шоу "Фактар.by" новая дваццатка ўдзельнікаў.  Большасць - людзі творчых прафесій. Ці будзе ў іх кар'еры месца вялікай сцэне? Вердыкт вынесуць вопытныя суддзі. На сустрэчу з зоркамі прыехалі нават з Краснадара і Сахаліна. Зараз мэта кожнага - атрымаць білет у трэніровачны лагер.

Тым часам на стале суддзяў засталіся дзве "зоркі". Статуэткі даюць права адправіць фаварыта адразу ў паўфінал (ён жа этап "Крэслы").

Ці зробяць Вольга Бузава і Руслан Аляхно свой выбар сёння? "Фактар.by", самае рэйтынгавае вакальнае шоу Беларусі, у 20:45 - адразу пасля "Панарамы".