Фінальны этап фестывалю "Вытокi" пачаўся з прэс-тура для рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ

25 августа 2023

Прэс-турам для журналістаў рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ пачаўся фінальны этап культурна-спартыўнага фестывалю "Вытокі. Крок да Алімпу". Ён праходзіць у Барысаве. Госці аднаго з найстарэйшых гарадоў Беларусі пачалі сваё знаёмства з рэгіёнам з наведвання яго сэрца - Кафедральнага сабора Уваскрэсення Хрыстова - помніка архітэктуры 19-га стагоддзя.

Акрамя таго, удзельнікі прэс-тура азнаёмяцца з гістарычнай спадчынай і сучаснай прадукцыяй, прадстаўленымі жыхарамі і гасцямі горада на любімай плошчы барысаўчан - 900-годдзя. Фестываль "Вытокі", адзначым, арганізаваны Нацыянальным алімпійскім камітэтам Беларусі.

Барысаў - горад, вядомы сваімі спартыўнымі традыцыямі. Адсюль выйшлі і алімпійскія чэмпіёны, а футбольны клуб БАТЭ станавіўся ўдзельнікам элітнай групы Лігі чэмпіёнаў.