На "Славянскі базар" прыедуць прадстаўнікі больш як 40 краін свету

8 июля 2015

І сёння ў фестывальным Віцебску сабраліся прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі арганізатараў фестываляў з Беларусі, Ізраіля, Казахстана, Латвіі, Бельгіі, Балгарыі і Македоніі. Месцам сустрэчы паўночны рэгіён выбраны не выпадкова. Бо двойчы Міжнародная федэрацыя прызнавала "Славянскі базар" фестывалем года.

24-ы "Славянскі базар" б'е рэкорды мінулых гадоў. У Віцебск прыедуць прадстаўнікі больш як 40 краін свету. Запланавана каля 100 мерапрыемстваў.