Тэрміновая эвакуацыя насельніцтва праходзіць на востраве Суматра

28 декабря 2017

Тэрміновая эвакуацыя насельніцтва ў гэтыя хвіліны праходзіць на папулярным турыстычным востраве Суматра на поўначы Інданезіі. Прычына - вывяржэнне вулкана Сінабунг. Вогненная гара выкінула слуп попелу вышынёй амаль пяць кіламетраў. У рэгіёне аб’яўлена вышэйшая ступень небяспекі. Людзям забаронена падыходзіць да вулкана бліжэй, чым на 7 кіламетраў. Звестак аб ахвярах і пацярпелых няма.