На Мальце прайшла цырымонія адкрыцця дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне"

15 ноября 2016

Еўратыдзень пачалі з відовішчных традыцый. Канкурсанты з 17-ці краін прадэфіліравалі па чырвонай дывановай дарожцы, пасля чаго шляхам жараб'ёўкі вызначылася чарговасць выступленняў дэлегатаў 20 лістапада. Падрабязнасці ў нашага карэспандэнта Ніны Мажэйкі.

Шэсце па чырвонай дывановай дарожцы - цырыманіял, ад якога арганізатары шоу не сталі адмаўляцца і сёлета. Мальта як краіна, дзе паважаюць традыцыі, дэфіле канкурсантаў араганізавала побач з класічнымі тэатральнымі дэкарацыямі - прама на вуліцы.

Тут жа размясцілі і тэлевізійныя камеры. Тэлебачанне Мальты адзін з найстарэйшых тэатраў - Manoel Theatre - ператварыла ў натурную пляцоўку для здымак. Чырвонае дывановае пакрыццё гарманіравала са сярэдневяковым брукам. Па ім прадэфіліравалі прадстаўнікі 17-ці краін. Беларускі флаг Аляксандр Мінёнак і шоу-балет "Сенсацыя" ў суправаджэнні кіраўніка дэлегацыі пранеслі пад конкурсную кампазіцыю. Рэкордная колькасць удзельнікаў за ўсе папярэднія гады. Двухзначны лік падкрэслівае: з года ў год удзел у конкурсе не перастае быць прэстыжным. Традыцыю прадоўжылі ў сценах тэатра. У гэтых сценах прымаюць оперу. Упершыню тут, але на Мальце другі раз прагучалі папулярныя акорды дзіцячага "Еўрабачання".

Трыумфальнае вяртанне конкурсу на Мальту стала магчымым дзякуючы феерычнаму выстуленню Дэстыні Чукуньерэ - пераможніцы мінулага года.

Дэстыні Чукуньерэ, пераможніца дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2015": "Я гляджу конкурс ужо шмат гадоў і заўсёды шчыра хварэю за ўдзельнікаў. Беларускі канкурсант Саша Мінёнак мяне пакарыў яшчэ тады, калі я пачула яго песню ўпершыню. Ён вельмі смелы - нічога не баіцца. Удачы яму!"

Удача Сашу спатрэбілася. Жараб'ёўка вырашыла, у якой - першай ці другой - палове тэлешоу будзе выступаць наш дэлегат. Мінёнак і шоу-балет "Сенсацыя" выступяць у прамым эфіры 20 лістапада ў першай палове тэлешоу.

Пасля фармальнага перайшлі да нефармальных зносін. Селфі і нават танцы пачаліся адразу пасля прамога эфіру на мальтыйскім тэлебачанні. А гэтыя кадры напэўна трапяць у стужкі навін.