На Мальце працягваецца падрыхтоўка дэлегатаў дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне"

18 ноября 2016

Да галоўнага шоу застаецца тры дні - фінал ужо 20-га - і за гэты час удзельнікам міжнароднага форуму трэба будзе зрабіць нямала. Так, напярэдадні на галоўнай конкурснай сцэне прайшла рэпетыцыя цырымоніі адкрыцця тэлешоу. Парад краін адкрывае Беларусь. Наш Аляксандр Мінёнак - у першай групе прэзентацыі, паводле алфавітнага парадку. Падрабязней з Валеты - Ніна Мажэйка.

На сцэне Міжземнаморскага канферэнц-цэнтра ўсе 17 канкурсантаў. Для цырымоніі адкрыцця - з яе пачынаецца тэлешоу - дэлегатаў падзялілі па групах у алфавітным парадку. Так, наш Саша апынуўся ў кампаніі Албаніі, Арменіі, Аўстраліі і Балгарыі. Нават гэты першы, па сутнасці, чарнавы прагон будуць фіксаваць камеры. Дзеянне пачынаецца з танцораў - яны задаюць рытм і заадно настрой канкурсантам.

Парад краін працягвае агульная песня. Яе запісалі ў пачатку еўратыдня ў студыі. Некалькі музычных фраз у кожнага з канкурсантаў. Еўравізійны гімн - першае ўражанне аб удзельніках. Таму сцэнарый перамяшчэння па сцэне агаворваецца ў дэталях або нават мізансцэнах.

Ад галоўнай сцэны да клубнай. Наступная лакацыя для Сашы і шоу-балета "Сенсацыя" - Хард рок кафэ. Камерная прастора, хутчэй, для дарослых.

Выступленне перад клубнай публікай - бонус для дэлегатаў гэтага года і вопытных канкурсантаў. Канцэрт больш нагадвае фан-сустрэчу ўдзельнікаў і прыхільнікаў "Еўрабачання".

Спецыяльна для вечарынкі, якую спланавалі блогеры - стваральнікі самага папулярнага сайта, прысвечанага "Еўрабачанню". Нашы артысты з'явіліся ў адпаведных вобразах у грыме. Эпатажны мейкап і іракезы беларускіх удзельнікаў - ужо ў фотасправаздачах з канцэрта.

Для клубнай прасторы Саша выбраў кавер-версію ўласнай конкурснай песні "Музыка маіх перамог". Гэта джазавая варыяцыя. Еўрамарафон прадоўжылі дэлегаты з іншых краін. А яшчэ да яго з'яўлення на сцэне публіка пазнала Руслана Асланава, удзельніка “Еўрабачання” мінулага года.

Наступным пунктам у графіку еўратыдня беларускіх артыстаў - другая рэпетыцыя на сцэне Міжземнаморскага канферэнц-цэнтра. У гэтых жа сценах у вяшчальнікаў ад кожнай краіны брыфінг.