У Беларусі раставанне снегу і дажджы прывялі да падтапленняў жылых дамоў

1 февраля 2015

У Беларусі раставанне снегу і дажджы прывялі да падтапленняў жылых дамоў у некалькіх раёнах Магілёўскай вобласці. У вадзе апынуліся 2 участкі аўтамабільнай дарогі, 10 жылых дамоў, 34 падвор'і і 8 гаспадарчых пабудоў. У найбліжэйшыя дні сіноптыкі прагназуюць кароткачасовы снег. Уначы да 7 марозу, днём да плюс 3. На дарогах галалёдзіца. Будзьце асцярожныя і ўважлівыя.