На Гліняны звон з'ехаліся ганчары

26 июля 2014

Сёння ў Івянцы ладзіцца сёмы фестываль ганчарскага майстэрства. На свята-конкурс з'ехаліся паўсотні майстроў з дзевяці раёнаў Цэнтральнага рэгіёна. З сабой яны прывезлі як гатовыя работы, так і свежыя кавалкі гліны. З іх сёння падчас конкурсу неабходна зляпіць мастацкі шэдэўр. Журы ацэніць працу майстроў па дзесяці намінацыях.



Пра самых юных і вопытных ганчароў - у сюжэце Наталлі Кезік.


З глінай Ілля працуе першы год. Сёлета на конкурс прыехаў з пэўнымі напрацоўкамі - сёння маленькі майстра будзе ляпіць героя казкі. Дарэчы, Ілля ўжо дакладна вырашыў, што ў будучыні стане ганчаром. Таму сёлета вельмі імкнуўся трапіць на свята разам са сваімі калегамі - заслужаным аматарскім калектывам Скарбніца. Як правіла, на такія спаборніцтвы едуць толькі прафесіяналы. Але Ілля запэўніў кіраўніка, што канкурэнцыі не баіцца і дастойна прадставіць сваю каманду.


А вось Алег Капуста можна сказаць заўсёднік ганчарскага свята ў Івянцы. Стаж працы з ганчарным колам - больш за 20 гадоў. Працуюць сямейным падрадам, таму і дома з жонкай карыстаюцца выключна гліняным посудам. Сёлета плануюць ганчарскую справу выкладаць у дзіцячым гуртку.


Сёлета на Гліняны звон з'ехаліся паўсотні майстрой з дзевяці раёнаў Мінскай вобласці.


Свята-конкурс Гліняны звон ладзіцца раз на два гады. Гэта адзіны фестываль ганчарства ў Мінскай вобласці. Пры чым раней свята праходзіла ў розных кутках вобласці, але зараз майстры з'язджаюцца выключна ў Івянец.


Менавіта гэты пасёлак з 16 стагоддзя з'яўляецца галоўным цэнтра ганчарства ў Беларусі. А ідэя правядзення фестывалю майстроў глінянай была ўвасоблена ў жыццё 20 гадоў таму.


Сёння ганчары прадстаўлялі журы паўнацэнныя гліняныя калекцыі цацак, посуду, упрыгажэнняў. Частку работ неабходна было зрабіць падчас конкурсу. Ацэньвалі працы па дзесяці намінацыях. Але самы галоўны крытэрый - захаванне беларускіх традыцый лепкі.


Між тым, усе вырабы, якія майстры зрабілі сёння яны не забяруць у свае абласныя цэнтры творчасці, а пакінуць тут у Івянцы. Такая традыцыя ганчарскага фестывалю.