На фестывалі Юрыя Башмета выступіць Каралеўскі філарманічны аркестр Лондана

24 сентября 2019

Мінск наведае Каралеўскі філарманічны аркестр Лондана. Упершыню  ў поўным складзе. Такая ўнікальная падзея пройдзе ў пятніцу  ў рамках урачыстага адкрыцця Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета. Усяго ў афішы двухтыднёвага форуму  дзевяць канцэртаў. Традыцыйна запрошаныя госці выступяць у Верхнім горадзе, на сцэнах Палаца Рэспублікі і Белдзяржфілармоніі. У спісе - уладальнікі прэміі "Грэмі", першая скрыпачка Іспаніі Летыцыя Марэна і турэцкі піяніст Фазыл Сай. Не абыдзецца і без нестандартных лакацый. Ізноў станцыя метро "Пятроўшчына" перафарматуецца ўначы ў канцэртную залу. 

Продаж білетаў на начны канцэрт у метро плануюць запусціць у найбліжэйшыя дні. Чакаецца ажыятаж, бо ўсяго квіткоў  не больш  за чатыры сотні. Ужо адкрыты  продажы і на астатнія музычныя  імпрэзы  фестывалю.