На Алеі зорак "Славянскага базару" з'явілася зорка імя Таісіі Павалій

11 июля 2019

На Алеі зорак "Славянскага базару" з'явілася яшчэ адна - імя Таісіі Павалій. Урачыстае адкрыццё "валошкавай" зоркі прайшло каля Летняга амфітэатра. Народная артыстка Украіны стала уладальніцай спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і паразумення". Спявачка прызналася, што менавіта з Беларусі пачалася яе музычная кар'ера - з перамогі ў конкурсе маладых выканаўцаў. У цяперашнім фестывалі прымуць удзел прадстаўнікі 42-х краін. На "Славянскі базар" прададзена больш як 67 тысяч білетаў. Цырымонію адкрыцця пакажуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" сёння ў 10 вечара.