Масква будзе дамагацца ад Лондана паўнавартаснага супрацоўніцтва ў справе Скрыпаля

6 апреля 2018

Масква будзе дамагацца ад Лондана паўнавартаснага супрацоўніцтва ў справе Скрыпаля і адказаў на ўсе пытанні. У адваротным выпадку гэта расцэняць як прызнанне паклёпу. Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН Васіль Нябензя, калі выступаў на пасяджэнні Савета Бяспекі ў сувязі з інцыдэнтам у Солсберы.

У версіі, якую так актыўна прасоўвае Брытанія, аб дачыненні Расіі да атручвання экс-разведчыка і яго дачкі ўсумніліся ў Чэхіі. Прэзідэнт Мілаш Земан звярнуў увагу на заяву хімічнай лабараторыі ў Портан-Даўне. Там спецыялісты прызналі, што доказаў, што Скрыпалі былі атручаныя рэчывам з Расіі, няма. Раней Прага падтрымала Туманны Альбіён высылкай расійскіх дыпламатаў.