Музей Мулявіна прапануе новую экспазіцыю "Што захоўвае сямейны архіў?"

26 января 2024

Сёння ў Беларусі ўспамінаюць УладзІміра Мулявіна. Вось ужо 21 год, як няма з намі знакамітага спевака і кампазітара, стваральніка і саліста легендарных "Песняроў".

У дзень памяці выбітнага музыканта у Белдзяржфілармоніі можна наведаць Музей Мулявіна. Новая экспазіцыя пад назвай "Што захоўвае сямейны архіў?" прадстаўляе асабістыя рэчы народнага артыста Беларусі: прадметы, незнаёмыя шырокаму колу, прыхільнікаў таленту Песняра. Іх у музей зусім нядаўна перадалі дачка і сын Мулявіна - Марына і Валерый.

Сувеніры, падораныя Мулявіну прыхільнікамі яго таленту, яго канцэртны мікрафон і матрыцы, з якіх мільённымі тыражамі выпускалі пласцінкі "Песняроў". 15 лютага на вялікай сцэне адбудзецца канцэрт памяці Уладзіміра Мулявіна.