Масква праводзіць у апошні шлях Галіну Волчак

29 декабря 2019
Масква сёння праводзіць у апошні шлях народную артыстку СССР  Галіну Волчак. Выдатнай актрысы і рэжысёра не стала 26 снежня. Ёй было 86 гадоў. Цырымонія развітання праходзіць у тэатры "Сучаснік", дзе на працягу 30 гадоў яна была мастацкім кіраўніком. Развітацца з артысткай прыйшлі прыхільнікі, калегі, вучні, дзеячы культуры. Святло яе душы запаліла дзясяткі зорак акцёраў і рэжысёраў тэатра і кіно. Пахаваюць Галіну Волчак на Новадзявочых могілках.