Адключэнне гарачай вады ў Мінску пераносяць на іншую дату

19 апреля 2016

Рэзкае пахаладанне, якое захаваецца да канца месяца, стала прычынай такой змены плана камунальных службаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, гарачую ваду планавалі адключыць спачатку ў Першамайскім раёне: на вуліцах Гурцьева, Пуцілава і Фогеля. Пра новыя тэрміны правядзення работ сталічная мэрыя неўзабаве паведаміць дадаткова.