Магілёўскі драматычны тэатр адкрыў 127-ы сезон

18 сентября 2015

Для прэм'еры выбралі спектакль паводле п'есы балгарскага драматурга Хрыста Бойчава "Палкоўнік і птушкі". Магілёўскі глядач бачыў твор толькі аднойчы - у рамках фестывалю "М@рт-кантакт". П'еса - пра падзеі часоў Балканскай вайны.

Чакае адкрыцця новага сезона і юны глядач. Магілёўскі тэатр лялек пацешыць адразу дзвюма прэм'ерамі: казкай "Залатое кураня" і сур'ёзнай пастаноўкай паводле п'есы Горкага "На дне".