На тыдні Прэзідэнт Беларусі сустракаўся з міністрамі абароны краін Садружнасці

9 июня 2013

На тыдні наша краіна на правах старшыні СНД прымала міністраў абароны краін Садружнасці. Не паспелі ў Мінску адгрымець бурныя дыскусіі вакол эканамічнай інтэграцыі, у сталіцы загучала тэма агульных намаганняў па падтрыманні бяспекі ў рэгіёне. На тыдні наша краіна на правах старшыні СНД прымала міністраў абароны краін Садружнасці. Сустракаючыся з імі, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць умацавання абароннага патэнцыялу ва ўмовах складанага геапалітычнага становішча. Нестабільнасць па перыметры межаў СНД вымушае больш шчыльна супрацоўнічаць у рамках ваенных арганізацый. Паводле слоў Прэзідэнта, яго пазіцыя, як і пазіцыя шматлікіх кіраўнікоў аб'яднання, - пераводзіць прынятыя рашэнні ў практычную плоскасць. І прыклады для гэтага ёсць.


Дарэчы, у сераду ў Мінску закранулі і вялікі беларуска-расійскі авіяцыйны праект. Зараз спецыялісты вызначаюць месца будучага сумеснага аэрадрома. Вось што наконт гэтага сказаў кіраўнік расійскага ваеннага ведамства Сяргей Шайгу.