"Еўрабачанне-2019" прыме Тэль-Авіў

13 сентября 2018

Аб гэтым сёння паведамілі ў прэс-службе Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза. Ізраіль атрымаў права правядзення конкурсу пасля перамогі на шоу спявачкі Неты Барзілай. Доўгі час горад, які стане арганізатарам конкурсу, не называўся. Хоць прэм'ер Ізраіля Біньямін Нетаньяху абяцаў правесці яго ў Іерусаліме. Але арганізатары "Еўрабачання" назвалі заяўку Тэль-Авіва вельмі крэатыўнай і прывабнай. Больш за тое, горад забяспечыць лепшую абарону для конкурсу. Ён пройдзе ў сярэдзіне мая. Паўфіналы - 14 і 16, а фінал 18. Беларусь удзельнічае ў "Еўрабачанні" з 2004 года.