Міхаіл Фінберг адкрыў канцэртны сезон

18 августа 2015

Новы - 29-ы! Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга адкрыў канцэртны сезон. Заслужаны музычны калектыў, які віртуозна працуе як у эстрадным, так і ў джазавым жанрах зрабіў перапынак усяго на месяц. А зараз ізноў вяртаецца на пляцоўкі па ўсёй краіне. На першай рэпетыцыі была і Ніна Мажэйка.

Творчая паўза ўсяго на месяц. Паняцця “водпуск” у заслужанага калектыву ўвогуле няма. Музыканты і салісты разам з кіраўніком спынілі штодзённыя рэпетыцыі толькі пасля апошніх фанфараў “Славянскага базару”.

Камерная па запоўненасці праходжымі вуліца Кісялёва сёння зранку стала ажыўленай. А 10-ай гадзіне ля рэпетыцыйнай залы тут збіраліся музыканты і салісты аркестра Фінберга. Адпачывальнікамі яны сабе адчулі на кароткі тэрмін. Адпускнікі - гэта не пра іх.

Першую пасля творчай паўзы рэпетыцыю прафесар Фінберг, як заўсёды, у гальштуку і акулярах па апошняй модзе, пачаў з перакладвання нотных лістоў і асабістых запісаў. Нават падчас адпачынку з’явіліся творчыя планы. Зараз калектыў, які складаецца з 244 музыкантаў, 12 салістаў і вакальнай групы - усе маюць вышэйшую адукацыю - рыхтуе новую праграму, у якую ўвойдуць у асноўным эстрадныя хіты.

29-ты канцэртны сезон адкрывалі па пратаколе, але ў нефармальных абставінах. На канцэрт у форме рэпетыцыі завітаў міністр культуры Беларусі. Па выніках мінулага года Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр - амаль рэкардсмен па колькасці выступленняў. Гэта дадатковы эканамічны бонус для дзяржавы.

Канцэрт-прысвячэнне Уладзіміру Мулявіну, аўтэнтычная праграма па літаратурных матэрыялах Купалы і Коласа, а таксама выступленні ў малых гарадах Беларусі. Толькі ў наступным месяцы аркестр наведае 6 гарадоў. А 22 жніўня калектыў дасць першы канцэрт у сезоне на глабальнай новабудоўлі - Беларускай атамнай электрастанцыі ля горада Астраўца.