Міжнародны конкурс "Млын моды 2016" адкрываецца сёння ў Мінску

12 мая 2016

Сёння ў Беларусі пачнецца адна з галоўных модных падзей года. Учора за кулісамі подыума "Млына моды" прайшла генеральная прымерка. Тут упершыню можна было ўбачыць усе 88 калекцый беларускіх удзельнікаў. Сотні мадэляў - падлеткі і самыя маленькія модніцы - кожную чакае дэфіле перад экспертамі з Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Італіі і Германіі. Модны форум падоўжыцца 2 дні.

Ігар Іваноў, арганізатар ХХV Міжнароднага конкурсу моды і фота "Млын моды": "У кожнага маладога пачынаючага дызайнера сваё бачанне. Вядома ж, хтосьці жадае паказаць нейкі фальклорны этнанакірунак, хтосьці жадае эпатаваць публіку, хтосьці спалучае ў сабе некалькі стыляў і кірункаў. Таму кожны, хто прыйдзе на ММ, убачыць розныя кірункі, розныя тэндэнцыі і напэўна для сябе нешта выбера".

Сёння пройдзе і два fashion-семінары на тэмы дызайну, фатаграфіі і правільнай арганізацыі паказу. Дарэчы, у Мінску працягваецца вялікая выстава лепшых работ удзельнікаў "Млына моды" за апошнія 5 гадоў.