У Беларусі створана анлайн-база свабодных зямельных участкаў

21 января 2024

У Беларусі створана анлайн-база свабодных зямельных участкаў. Можна выбраць аб'ект пад любыя мэты: ад будаўніцтва дома да ўзвядзення завода або пад інвестпраект. Раней даныя збіралі асобныя выканкамы, зараз усю інфармацыю акумулюе адзін рэсурс. Доступ да яго адкрыты і бясплатны. У рэестр дабаўлена ўжо 20 тысяч зямельных участкаў, і ў бліжэйшым часам гэты спіс папоўніцца.

У Беларусі ўжо больш як год працуе і адзіны рэестр пустуючых дамоў. Там размешчана інфармацыя больш як пра 14 з паловай тысяч аб'ектаў, а да продажу за адну базавую прапанавана 263 дамы.