Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае"

16 февраля 2016

Гэтымі хвілінамі ў Вялікім тэатры Беларусі гучаць першыя акорды чацвёртага Міжнароднага фестывалю "Уладзімір Співакоў запрашае".

Удзельнікам і гасцям музычнага форуму накіраваў прывітанне Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Сам маэстра ў якасці дырыжора сёння дае старт форуму ў тандэме з аркестрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Беларусі. На сцэне жа трыумф оперы і самыя знакамітыя хіты класікі ў выкананні прымы сусветнай сцэны, народнай артысткі Расіі і Абхазіі Хіблы Герзмава. Уладальніца тытула "Залатое сапрана Расіі", лаўрэат шматлікіх прэмій і конкурсаў Хібла запатрабаваная лепшымі тэатрамі Еўропы і Амерыкі.

Заўтра фестывальная афіша запросіць прыхільнікаў балетнага мастацтва ў вялікую залу Палаца Рэспублікі. Праграма - у выкананні Латвійскага Нацыянальнага балета і салісткі, прымы-балярыны Марыінскага тэатра Ульяны Лапаткінай. Падзеяй дня стане і сустрэча Уладзіміра Співакова са студэнтамі Беларускай акадэміі музыкі.